Logo Polskiego Radia
Print

Удзельнікі СДМ наведваюць Закапанэ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.08.2016 15:12
Замежных гасьцей найбольш цікавяць месцы, зьвязаныя са сьвятым Янам Паўлам ІІ.
pixabay.com

Амаль 10 тысяч маладых пілігрымаў, удзельнікаў Сусьветных дзён моладзі ў Кракаве, прыехала сёньня ў Закапанэ. У Татры прыехалі групы з ЗША, Францыі, Нямеччыны, Расеі й Італіі. Пілігрымы наведваюць мясцовыя санктуарыі, горныя трасы й месцы, зьвязаныя са сьвятым Янам Паўлам ІІ. Сёньня вечарам і заўтра ў адмыслова падрыхтаваным намёце для іх зайграюць польскія музыкі. З самой раніцы ў касьцёлах праходзяць Імшы для замежных гасьцей. Падрыхтаваныя адмысловыя брашуры для пілігрымаў, у якіх апісана, што варта паглядзець і як перамяшчацца па Закапанэ.

Вялікім зацікаўленьнем гасьцей карыстаюцца санктуарый Маці Божай Фацімскай на Кшэптувках, які быў пабудаваны як падзяка за жыцьцё Яна Паўла ІІ пасьля замаху на яго жыцьцё.

Пілігрымы таксама ахвотна наведваюць папскі апартамэнт, дзе Ян Павал ІІ жыў падчас сваёй пілігрымкі ў 1997 годзе, ды сьціплы пакой у кляштары манашак уршулянак, у якім шматразова затрымліваўся біскуп і кардынал Караль Вайтыла падчас адпачынку ў гарах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт