Logo Polskiego Radia
Print

Музэй Аўшвіц-Біркэнаў наведала 150 тысяч удзельнікаў СДМ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.08.2016 13:24
26 ліпеня музэй наведала рэкордная колькасьць удзельнікаў - 21 тысяча чалавек.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Больш за 155 тысяч удзельнікаў Сусьветных дзён моладзі наведала музэй Аўшвіц-Біркэнаў. Рэкордная колькасьць удзельнікаў была адзначаная 26 ліпеня. У гэты дзень музэй наведала 21 тысяча чалавек.

«Для пілігрымаў сустрэча з аўтэнтычнасьцю канцлягеру была незвычайным досьведам і ўрокам гісторыі. У сваю чаргу для музэя гэта быў найбольшы арганізацыйны й лягістычны выклік у цэлай 70-гадовай гісторыі ўстановы», – паінфармаваў Павал Савіцкі з прэс-бюро музэя.

29 ліпеня былы нямецкі канцлягер наведаў Папа рымскі Францішак.

У пэрыяды 20-28 ліпеня і 1-3 жніўня Аўшвіц-Біркэнаў наведвалі выключна замежныя ўдзельнікі СДМ. «Гэта адбывалася на спэцыяльна вызначанай трасе. Яна была заплянавана так, каб пілігрымы паглядзелі найважнейшыя месцы ў былым канцлягеры. Самыя важныя моманты з гісторыі лягеру нагадвала пленэрная выстава. Для пілігрымаў была створана спэцыяльная кнігарня, дзе можна было набыць гістарычныя кнігі і ўспаміны на польскай, ангельскай, гішпанскай, італьянскай, францускай і нямецкай мовах», – расказаў Павал Савіцкі.
Працаўнікам музэя дапамагалі 150 гарцэраў і валянцёраў з ваколіц.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт