Logo Polskiego Radia
Print

Нoч падаючых зорак

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.08.2016 15:54
Натоўпы людзей наведалі астрабазу ў Радаме, каб назіраць за пэрсеідамі.
foto: EPA/GEORGI LICOVSKI/PAP

Каля 300 чалавек наведалі за дзьве мінулыя ночы Радам, дзе месьціцца астранамічная база. Наведвальнікі спадзяваліся ўбачыць пэрсеіды, то бок мэтэорны паток, які ўтварае зьнічкавы дождж, згараючы ў зямной атмасфэры.

Кожны год пэрсеіды можна ўбачыць цягам пяці тыдняў, з сярэдзіны ліпеня да канца жніўня. Ноч з чацьвярга на пятніцу і з пятніцы па суботу павінны былі стаць кульмінацыяй дадзенай зьявы. Аднак, сёлета назіраньню перашкодзіла пахмурнае неба.

Разам з тым, для многіх пэрсеіды былі проста падставай, каб прыйсьці ды пабачыць аб'ект, які быў пабудаваны ў рамках грамадзянскага бюджэту. Будаўніцтва і абсталяваньне радамскай астрабазы каштавала амаль 700 тысяч злотых. Плянэтарый і абсэрваторыя зьяўляюцца цяпер візыткай Радама, навучальным цэнтрам і турыстычная славутасьцю.

Аб'ект абсталяваны ў тым ліку высакаякасным 14-дзюймовым тэлескопам. Апроч таго, наведвальнікі могуць карыстацца сонечны тэлескопам, спэцыяльнымі фільтрамі ды камэрамі для астрафатаграфіі.

PR/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт