Logo Polskiego Radia
Print

„Смаленск” пакажуць падчас Кінафэстывалю ў Гдыні (ТРЭЙЛЕР)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.08.2016 17:01
Гэта першы мастацкі фільм, які расказвае пра авіякатастрофу прэзыдэнцкага самалёта 2010 году.
Photo: SMOLEŃSK - nowy oficjalny zwiastun filmu/youtube.com

Падчас 41. Кінафэстывалю ў Гдыні адбудзецца спэцыяльны паказ фільма „Смаленск” рэжысэра Антоні Краўзэ (Antoni Krauze). Пра гэта паведаміў мастацкі кіраўнік фэстывалю Міхал Алешчык (Michał Oleszczyk).

„Не існуе ў польскай сучаснай гісторыі больш драматычнай падзеі, як смаленская авіякатастрофа. Таму, я лічу, што першы мастацкі фільм на гэтую тэму павінен быць паказаны падчас найважнейшага кінафэстывалю ў Польшчы”, - паведаміў Міхал Алешчык.

Паказ стужкі „Смаленск” заплянаваны на 21 верасьня ў 17.00. Сустрэчу пасьля паказу будзе весьці Лукаш Адамскі (Łukasz Adamski) - журналіст і кінакрытык, зьвязаны з тыднёвікам „wSieci”.

41. Кінафэстываль у Гдыні пройдзе 19-24 верасьня бягучага году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт