Logo Polskiego Radia
Print

Польская эканоміка расьце з хуткасьцю 3,1% у год

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.08.2016 12:48
  • 30.08_пульс эканомікі.mp3
Гэта навейшыя дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня (GUS).
Foto: rynekpierwotny.pl

Эканаміст банку BZ WBK Пётр Бельскі падкрэсьлівае, што гэтая інфармацыя супадае з папярэднімі прагнозамі GUS. Экспэрт зазначае, што расчаравалі інвэстыцыі, якія ўпалі на 5%.

П.Бельскі: Гэта вялікі спад, хутчэй за ўсё фірмы скарачаюць выдаткі, што зьвязана з агульнай няўпэўненасьцю. Пытаньне ў тым, ці працэс спадку інвэстыцый магчыма спыніць да канца гэтага году. Пэўныя чаканьні мы зьвязваем зь лепшым выкарыстаньнем эўразьвязаўскіх сродкаў з новага дзяржбюджэта. Аднак невядома, на колькі хутка гэтае паляпшэньне выкарыстаньня сродкаў адбудзецца.

Пётр Бельскі зазнaчае, што нечакана добрымі аказаліся дадзеныя пра польскі экспарт.

П.Бельскі: Рост экспарту набраў тэмпаў. За другі квартал году вырас амаль на 11%. Гэта найлепшы вынік за апошнія 5 гадоў. Гэта вялікая нечаканасьць, улічыўшы, што ўсе іншыя дадзеныя пра замежны гандаль з GUS, Эўрастату і Нацыянальнага банку паказвалі на зьніжэньне дынамікі экспарту ад пачатку гэтага году. Тым часам дадзеныя пра ВУП паказваюць на зусім іншую тэндэнцыю.

Пётр Бельскі мяркуе, што рост эканомікі Польшчы ў наступных кварталах году будзе трымацца на ўзроўні 3%.

яс

Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт