Logo Polskiego Radia
Print

У Кельцэ пачалася Міжнародная выстава абароннай прамысловасьці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.09.2016 16:58
У гэтым годзе выстава б'е ўсе рэкорды. У Кельцэ прыехала больш за 600 кампаній з 30 краін сьвету.
Foto: targikielce.pl

Выстава заняла больш за 27 000 квадратных мэтраў, на якіх можна пабачыць сучасныя ваенныя тэхналёгіі ды зброю.

Ўдзел у міжнароднай выставе абароннай прамысловасьці бяруць прадстаўнікі, сярод іншага, Аўстрыі, Бэльгіі, Кітаю, Чэхіі, Францыі, Гішпаніі, Ізраіля, Японіі, Нямеччыны, Канады, Паўднёвай Афрыкі, Злучаных Штатаў ды іншыя.

Свае прадукты таксама паказваюць больш за трыста польскіх вытворцаў, у тым ліку прадстаўнікі канцэрна Польская група ўзбраеньняў. Сёлета гэтая фірма стала стратэгічным партнэрам выставы.

Фірма прывезла на паказ сыстэмы абароны, зброю і абсталяваньне для арміі і новаствораных брыгад тэрытарыяльнай абароны. Іх падчас выставы прадставіць Міністэрства абароны Польшчы.

XXIV Міжнародная выстава абароннай прамысловасьці будзе доўжыцца да пятніцы. Імпрэза адбываецца пад ганаровым патранатам прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуду.

PAP/IAR/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт