Logo Polskiego Radia
Print

Палякі сьвяткуюць гадавіну каранацыі чанстахоўскага абраза

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.09.2016 09:04
  • рэлігія 1109.mp3
Сьвяткаваньні будуць доўжыцца да 2017 году.
Кляштар на Яснай Гуры.Кляштар на Яснай Гуры.Wikipedia/Aw58/CC BY-SA 3.0 pl

У нацыянальным каталіцкім санктуарыі Ясная Гара ў польскай Чанстахове распачаліся ўрачыстыя сьвяткаваньні юбілею 300-годзьдзя каранацыі Цудадзейнага абраза Маці Божай. Сьвяткаваньні будуць доўжыцца да 2017 году. Гэта час падрыхтоўкі да ўспаміну падзеі з 8 верасьня 1717 году, калі адбылася першая, акрамя Рыму, каранацыя абраза Маці Божай.

З нагоды юбілейнага году Ясная гара распачынае акцыю Жывая карона Марыі. Яна заключаецца ў тым, каб прыняць духоўны абавязак, напісаць яго на адваротным боку свайго ўласнага здымку й прыслаць яго на Ясную гару. Здымкі будуць разьмешчаныя на спэцыяльна падрыхтаванай шыльдзе й будуць прэзэнтавацца падчас вячэрняй малітвы Апэль яснагорскі ў капліцы з абразам Маці божай Чанстахоўскай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт