Logo Polskiego Radia
Print

На пошце з пасылкі выпаўзла зьмяя (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.09.2016 16:40
Яна вельмі напужала паштавікоў, якія выклікалі праваахоўнікаў.
Foto: Animal Patrol Łódź

У паштовым сарціровачным цэнтры горада Лодзь з пасылкі выпаўзла зьмяя. Яна вельмі напужала паштавікоў, якія там працавалі, і якія выклікалі муніцыпальную паліцыю – нарад Animal Patrol.

Паліцыянты скантактаваліся з мужчынам, які выслаў пасылку, бо ня ведалі, што гэта за від зьмяі, і баяліся яе ўкуса. Жыхар горада Згеж што каля Лодзі хутка прыехаў на пошту. Ён сказаў, што рэптылія – гэта каралеўскі пітон, і што ён мае дакумэнты на жывёлу. Пітон меў адправіцца па пошце ў паўднёвую Польшчу. Паліцыянты аддалі мужчыне рэптылію, паколькі ў Польшчы няма заканадаўчых правіл, якія б каралі за перасыланьне пітонаў па пошце.

вс


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт