Logo Polskiego Radia
Print

У Кракаве прайшоў традыцыйны парад таксаў (ФОТАРЭПАРТАЖ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.09.2016 10:07
Каралевай кракаўскага параду сёлета стала даўгашэрсная такса Тэкіла.

Сабакі й іх гаспадары пад акампанэмэнт аркестраў прайшлі па цэнтральных вуліцах горада вось ужо 22-і па ліку раз. Урачыстае шэсьце самой ганарлівай і непрыступнай пароды суправаджалася конкурсамі. Паводле іх вынікаў каралевай параду сёлета стала даўгашэрсная такса Тэкіла.
Арганізатарам конкурсу зьяўляецца дзяржаўнае Польскае радыё «Кракаў». У ходзе мерапрыемства праходзіў збор корма для сабак у прытулках.

Першая такса зьявілася ў Кракаве больш за 500 гадоў таму. З тых часоў гэтая парода – адна з найбольш папулярных у былой сталіцы Польшчы.

вс

фота: PAP/Jacek Bednarczyk

/

/

/

/

/


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт