Logo Polskiego Radia
Print

Сэйм накіраваў на дапрацоўку законапраект аб поўнай забароне абортаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.09.2016 15:21
Адначасова Сэйм адхіліў праект, які наадварот – прадугледжваў лібэралізацыю закона аб штучным перарываньні цяжарнасьці.
PAP/Rafał Guz

Сэйм Польшчы накіраваў на дапрацоўку ў камісію па правах чалавека
законапраект аб поўнай забароне абортаў.

Грамадзянскі праект, падрыхтаваны ўльтракансэрватыўнымі й каталіцкімі асяродзьдзямі, прадугледжвае турэмнае зьняволеньне за правядзеньне аборта.

Адначасова Сэйм адхіліў грамадзянскі праект, які наадварот – прадугледжваў лібэралізацыю закона аб штучным перарываньні цяжарнасьці. У праекце, які падрыхтавалі лева-лібэральныя сілы, была гаворка пра легалізацыю абортаў ва ўсіх выпадках да 12 тыдня цяжарнасьці.

Цяпер у Польшчы аборт можна зрабіць толькі ў трох выпадках: калі цяжарнасьць зьяўляецца вынікам згвалтаваньня, калі цяжарнасьць пагражае жыцьцю й здароўю маці альбо калі чалавечы плод мае сур’ёзныя дэфэкты разьвіцьця.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт