Logo Polskiego Radia
Print

Тысячы чалавек пратэставалі на вуліцах Варшавы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.09.2016 10:29
Прайшлі маніфэстацыі КАД і прадстаўнікоў мэдычных прафэсій.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Тысячы чалавек прыйшлі на акцыі пратэстаў, якія адбыліся ў Варшаве ў суботу. Маніфэстацыю пад лёзунгам «Адна Польшча, досыць падзелаў» зладзіла таварыства Камітэт абароны дэмакратыі.

Падчас выступленьня лідар арганізацыі Матэвуш Кіёўскі заявіў: «Нас дзеляць на лепшых і горшых, на тых, у каго поўныя правы і на тых, якіх пакуль што церпяць». На сцэне выступіў, між іншым, савецкі дысыдэнт Томаш Вэнцлёва.
У сваю чаргу лекары, мэдсёстры, выратавальнікі, зубныя ўрачы ды іншыя прадстаўнікі мэдычных прафэсій удзельнічалі ў польскай сталіцы ў маніфэстацыі, мэта якой – прымусіць кіруючыя сілы заняцца праблемамі сыстэмы аховы здароўя, між іншым павысіць выдаткі на гэтую сфэру.

З пратэстуючымі сустрэўся міністар аховы здароўя Канстанты Радзівіл. Ён абвінаваціў папярэднія ўрады ў занядбаньні сыстэмы аховы здароўя. «Адзіны выхад кіруючыя бачылі ў вольным рынку, дзікай камэрцыялізацыі і прыватызацыі», – заявіў міністар і запрасіў арганізатараў пратэсту, прадстаўнікоў прафсаюзаў, на перамовы, якія адбудуцца ў аўторак.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт