Logo Polskiego Radia
Print

Польскі бізнэс ідзе на Захад

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.09.2016 15:17
Польскія кампаніі пераймаюць пасьпяхова брэнды ў такіх краінах, як Вялікабрытанія, Францыя, Швэйцарыя.
www.sklep.biznestube.pl

На замежныя рынкі актыўна выходзяць такія кампаніі як Amica, Nowy Styl, Wielton ды Comarch.

Пасьля 25 гадоў трансфармацыі польскія прадпрымальнікі ўсё больш рашуча выходзяць са сваімі дзелавымі інтарэсамі за мяжу. Да нядаўняга часу польскія кампаніі шукалі для сябе магчымасьці разьвіцьця ў асноўным у краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ды Ўкраіне. Цяпер настаў час ісьці на Захад.

Польскія экспэрты кажуць, што зьнешняя экспансія важная ня толькі для разьвіцьця саміх кампаній, але і для разьвіцьця польскай эканомікі.

Такім крокам польскія прадпрыемствы забясьпечваюць сябе разнастайнымі крыніцамі даходу і нават становяцца незалежнымі ад палітычных зьменаў у асобных краінах. "Разам з тым, гэта выгадна Польшчы. Гэта паўплывае на больш высокі эканамічны рост у краіне", - кажа Адам Руціньскі, дырэктар аўдытарскай фірмы BTFG.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт