Logo Polskiego Radia
Print

Тэрэспаль: распачаў працу найсучасьнейшы рэнтген для таварных цягнікоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.10.2016 16:12
Рэнтген на польска-беларускай мяжы прасьвечвае цягнікі адразу на трох пуцях.
здымак: Міністэрства фінансаў Польшчы

У польскім Тэрэспалі на беларускай мяжы распачаў працу найсучасьнейшы ў Эўропе рэнтген для таварных цягнікоў.

«Чарговы сканэр у Тэрэспалі – гэта найбольшая й найсучасьнейшая прылада для барацьбы з памежнай злачыннасьцю, якая ёсьць у наяўнасьці польскай мытні. Гэта адзіная прылада такога тыпу, якая прасьвечвае таварныя цягнікі на трох пуцях. Гэта дапаможа знаходзіць нелегальныя й небясьпечныя тавары, але таксама тайнікі й дадатковыя канструкцыі таварных вагонаў і кантэйнэраў без іх адкрыцьця», – паведамляюць у Міністэрстве фінансаў.

Дамова аб рэалізацыі інвэстыцыі была падпісаная ў верасьні 2014 году, яе кошт склаў 5,5 млн даляраў.

У Міністэрстве фінансаў адзначаюць, што пра неабходнасьць новага рэнтгену сьведчаць лічбы. Цягам васьмі месяцаў бягучага году мытнікі зь Люблінскага ваяводзтва перахапілі кантрабанду больш за мільён пачак цыгарэт, якія перавозіліся ў таварных вагонах і кантэйнэрах.

niezalezna.pl/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт