Logo Polskiego Radia
Print

Жыхары памежных тэрыторый скардзяцца на смурод з Украіны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.10.2016 11:02
Палякі ўжо некалькі месяцаў зьвяртаюць увагу на пагрозу для здароўя, якая паступае з-за ўсходняй мяжы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Жыхары памежных мясцовасьцяў пад Пшэмысьлям скардзяцца на смурод з Украіны. Лякальныя ўлады гэтых мясцовасьцяў зьвярнуліся ў гэтай справе да ваяводы і ў Падкарпацкую інспэкцыю па ахове навакольнага асяродзьдзя.

У Польшчы ўжо некалькі гадоў адбываецца дыскусія аб правілах, якія тычацца непрыемных пахаў – тлумачыць Крыстына Солэк з інспэкцыі. Яна адзначае, што верасеньскія дасьледаваньні сьведчаць аб тым, што блізу польскай мяжы адбываецца спальваньне арганічных рэчываў. Украінскі бок прадставіў вынікі, якія сьведчаць пра гарэньне тарфянікаў. У Падкарпацкай інспэкцыі па ахове навакольнага асяродзьдзя дадаюць, што ў польскіх законах адсутнічаюць вырашэньні праблем непрыемных пахаў.

Жыхары памежных вёсак ужо некалькі месяцаў зьвяртаюць увагу на пагрозу для здароўя, якая паступае з-за ўсходняй мяжы. Падкарпацкая інспэкцыя па ахове навакольнага асяродзьдзя мае падпісанае пагадненьне з украінскім бокам аб чысьціні вод. Астатнія праблемы вырашаюцца на міжнародным узроўні. Невядома, калі будзе дасягнутае пагадненьне ў справе непрыемных пахаў. Працы над дакумэнтам вядуцца гадамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт