Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ды ўкраінскі парлямэнты прынялі сумесную дэклярацыю

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.10.2016 12:13
У дакумэнце гаворыцца пра неабходнасьць спрэчак паміж дзьвюма краінамі.
foto: PAP/Bartłomiej Zborowski

Польскі парлямэнт прыняў дэклярацыю "Памяці й салідарнасьці".

Дэпутаты польскага Сэйма прынялі ў чацьвер супольную "Дэклярацыю аб памяці і салідарнасьці польскага парлямэнта і Вярхоўнай Рады Ўкраіны". У дакумэнце сьцьвярджаецца, што, сярод іншага, існуе вялікая неабходнасьць у правядзеньні бесстароньніх гістарычных дасьледаваньняў і неабходнасьць "стрыманьня сіл, якія прыводзяць да спрэчак у краінах."

У заяве таксама падкрэсьліваецца неабходнасьць адзінства дзеяньняў у рамках НАТО супраць новых пагроз, аказаньня падтрымкі супрацоўніцтву Альянса з Украінай. Новай пагрозай для бясьпекі ў Эўропе названая агрэсіўная замежная палітыка Расейскай Фэдэрацыі, акупацыя Крыму ды гібрыдная вайна на Данбасе.

За прыняцьцем дэклярацыі галасавала 367 дэпутатаў, 44 былі супраць, 14 устрымаліся. Раней Сэйм не пагадзіўся адхіліць законапраект на просьбу фракцыі "Кукіз 15".

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт