Logo Polskiego Radia
Print

Кіроўная партыя нарошчвае падтрымку

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.10.2016 13:38
За партыю "Права і справядлівасьць" гатовыя галасаваць 38% палякаў.
Foto: pixabay.com

У параўнаньні з мінулым месяцам - гэта рост на 2%, кажуць сацыёлягі. Сацыялягічнае апытаньне палітычных поглядаў палякаў правяло агенцтва CBOS.

З апытаньня вынікае, што калі б выбары адбыліся ў кастрычніку ў парлямэнце апынуліся б прадстаўнікі 4-х партый.

38% рэспандэнтаў, якія заявілі пра свой удзел у бліжэйшых выбарах, будуць галасаваць за ПіС, 16% - за партыю "Сучасная", 15% - за Грамадзянскую плятформу, і 6% - за рух "Кукіз'15". Астатнія партыі не пераадолелі б 5% выбарчы парог.

Гэта значыць, што ў параўнаньні з верасьнем папулярнасьць ПіС вырасла на 2%, Грамадзянская плятформа страціла 2%, падтрымка двух іншых партый не зьмянілася.

Пры гэтым 64% палякаў заявілі, што будуць браць удзел у будучых выбарах, 22% ня пойдуць, а 14% вагаюцца.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт