Logo Polskiego Radia
Print

Балгары й румыны ня хочуць польскіх прадуктаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.10.2016 12:52
Яны ўсьлед за чэхамі спрабуюць абараняць уласныя рынкі ад наплыву польскіх прадуктаў харчаваньня.

Puls Biznesu: Балгары й румыны ўсьлед за чэхамі спрабуюць абараняць уласныя рынкі ад наплыву польскіх прадуктаў харчаваньня. Нядаўна шмат гаварылася пра румынскіх вытворцаў яек, які білі трывогу, што мясцовы рынак залівае «танны імпарт яек невядомага паходжаньня, асабліва з Польшчы».

Неўзабаве ў Румыніі ўвойдзе новы харчовы закон. Вялікія гандляры будуць вымушаныя 51% мясных і малочных прадуктаў, садавіны й агародніны, а таксама хлеба-булачных вырабаў купляць толькі ў мясцовых фірм. Абавязковым будзе выдзяленьня найлепшых месцаў на паліцах румынскім прадуктам. Гандаль таксама будзе арганізоўваць падзеі, якія павінны будуць папулярызаваць мясцовыя харчы.

Польскія экспартэры кажуць, што гэта азначае ўскладнены доступ на румынскі рынак. Яны пераконваюць, што гэта парушэньне зьвязаўскіх законаў аб свабодным гандлі. «Ня цяжка сабе ўявіць, што падобныя правілы ўвядуць і іншыя краіны. Калі такая практыка стане паўсюднай, то гэта будзе азначаць канец супольнага эўразьвязаўскага рынку», – кажа генэральны дырэктар Польскай фэдэрацыі вытворцаў прадуктаў харчаваньня Анджэй Гантнэр.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт