Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрты выступаюць супраць зьмены часу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.10.2016 12:47
З суботы на нядзелю ў эўрапейскіх краінах, у гэтым у Польшчы, стрэлкі гадзіньніка будуць пераведзеныя на гадзіну назад.
pixabay.com/CC0

Рэспубліканская фундацыя выступіла супраць зьмены часу. Экспэрты гэтай арганізацыі пераконваюць, што перавядзеньне стрэлак гадзіньнікаў прыносіць больш шкоды, чым карысьці. З суботы на нядзелю ў эўрапейскіх краінах, у гэтым у Польшчы, стрэлкі гадзіньніка будуць пераведзеныя на гадзіну назад.

Экспэрт фундацыі Радаслаў Жыдок кажа, што зьмена часу ня мае фінансавага абгрунтаваньня.

Р. Жыдок: Матывы, якімі кіраваліся сто гадоў назад, калі прыдумалі зьмену часу, не актуальныя. Галоўнай прычынай была ашчаднасьць сьвятла ў прамысловасьці. Цяпер прамысловыя цэхі асьвятляюцца штучна цэлыя суткі, таму казаць пра ашчаднасьці не прыходзіцца.

Экспэрт адзначае, што супраць зьмены часу ня толькі эканамічныя аргумэнты. Многія людзі адчуваюць праблемы з біялягічным гадзіньнікам. Гэта ўплывае на працаздольнасьць і вынікі ў навуцы сярод вучняў.

Прадстаўнікі Рэспубліканскай фундацыі мяркуюць, што польскі ўрад павінен захаваць у Польшчы летні час, паколькі ён лепш прыстасоўвае гадзіны працы да дзённага сьвятла.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт