Logo Polskiego Radia
Print

Польская спартсмэнка атрымала галоўны японскі ордэн

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2016 13:01
Ірэна Шэвіньска была ўзнагароджаная за „цесныя сувязі зь японскім спартыўным асяродзьдзем”.
Photo: print screen/youtube.com

Урад Японіі ўзнагародзіў Ірэну Шэвіньску (Irena Szewińska) Ордэнам Узыходзячага сонца за „цесныя сувязі зь японскім спартыўным асяродзьдзем”, у тым ліку, актыўны ўдзел у японскіх спартыўных падзеях, напрыклад, Маратоне ў Токіё.

Японскія ўлады падкрэсьлілі значны ўклад польскай залатой мэдалісткі Алімпійскіх гульняў у Токіё ў 1964 годзе ў сяброўскія адносіны паміж Алімпійскімі камітэтамі Польшчы й Японіі, а таксама ў разьвіцьцё добрасуседзкіх адносінаў паміж дзьвюма краінамі.

Ордэн Узыходзячага сонца ўручаецца з 1875 году й зьяўляецца адной з найвышэйшых японскіх узнагародаў. Яна прысуджаецца за выдатныя заслугі для Японіі. Цырымонія ўручэньня ордэна заплянаваная на студзень будучага году.

Ірэна Шэвіньска зьяўляецца адным з самых пасьпяховых польскіх лёгкаатлетаў. На чатырох чарговых Алімпіядах яна заваявала ў агульнай складанасьці сем мэдалёў - 3 залатыя, 2 сярэбраныя й 2 бронзавыя.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт