Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы вырасьце дапамога па доглядзе інвалідаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.11.2016 17:01
„Сродкі будуць павялічаныя на 8 працэнтаў”, - паведаміла міністар Эльжбета Рафальска.
Photo: PAP/Tomasz Gzell

Ведамства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі з 1 студзеня павялічыць аб'ём фінансавай дапамогі для асобаў, якія даглядаюць людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. „Сродкі будуць павялічаныя на 8 працэнтаў”, - паведаміла міністар Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska).

„Паколькі з будучага году мінімальная заработная плата павялічыцца да 464 эўра (2 тысяч злотых), то дапамога па доглядзе складзе больш за 326 эўра (1406 злотых), то бок павялічыцца на больш за 24,5 эўра (106 злотых)”, - дадала кіраўнічка Ведамства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі.

Апрача гато, маці, якая даглядае дзіцьця з абмежаванымі магчымасьцямі, атрымае сацыяльную страхоўку.

Міністар Рафальска таксама паведаміла, што з новага году на 13%, то бок на больш за 23 эўра (100 злотых), павялічыцца сацыяльная пэнсія для інвалідаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт