Logo Polskiego Radia
Print

Цэнтральнае сьледчае бюро разьбіла ў Варшаве ганг сутэнэраў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.11.2016 12:49
У фэшэнэбэльным публічным доме працавалі ня толькі полькі, але таксама іншаземкі, у тым ліку беларускі.
photo: pixabay.com/CC0

Цэнтральнае сьледчае бюро паліцыі разьбіла ў Варшаве ганг, які займаўся вярбоўкай жанчын і прымушаў іх да прастытуцыі. Злачынцы мелі ў сталіцы Польшчы фэшэнэбэльны публічны дом. У ім працавалі ня толькі полькі, але таксама жанчыны з Украіны, Беларусі, Малдавіі, Летувы, Латвіі, Вэнэсуэлы.

Былі затрыманыя кіраўнікі гангу Караліна П. і Норбэрт К. Ім пастаўленыя абвінавачаньні кіраваньня або ўдзелу ў арганізаванай злачыннай групоўцы і атрыманьня даходу ад прастытуцыі. Закон прадугледжвае за гэта ад 5 да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Публічны дом быў адным з самых дарагіх у Варшаве. Кліенты часам пакідалі там за раз нават 100 тыс. злотых. Паліцыя затрымала падчас ператрусу вялікую колькасьць біжутэрыі, аўтамабілі, значныя сумы грошай, а таксама какаін. Шэсьць чалавек былі арыштаваныя.

ІАР ПР/interia.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт