Logo Polskiego Radia
Print

Канцэрт "Маладыя ваўкі" пройдзе ў Дзень незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.11.2016 15:37
У Музэі Варшаўскага паўстаньня адбудзецца выключны канцэрт, на якім засьпявае 30 артыстаў.

З нагоды Дня незалежнасьці ў Музэі Варшаўскага паўстаньня адбудзецца выключны канцэрт пад назвай «Маладыя ваўкі». Назва ўжо 8 Канцэрту незалежнасьці ўзятая з тэксту патрыятычнай песьні «Аблава» Яцэка Качмарскага, а сёлетні канцэрт будзе прысьвечаны моладзі, якая змагалася за Польшчу.
Канцэрт будзе мець выключны характар таксама таму, што на ім выступяць музыкі альтэрнатыўнай сцэны – «An On Bast» і «Witka-muzyka ulicy». Агулам на канцэрце засьпявае 30 музыкаў. Артысты раскажуць пра моладзь, якая дзейнічала ў Львоўскіх арлятах, Шэрых шэрагах і іншых арганізацыях. Прысутным нагадаюць пра час ПНР, у прыватнасьці пра лёсы незалежных моладзевых арганізацый.
Канцэрт адбудзецца 11 лістапада ў 20.00 у Музэі Варшаўскага паўстаньня ў Варшаве.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт