Logo Polskiego Radia
Print

Штраф за бэйсбольныя біты са знакам «Польшча ў змаганьні»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2016 16:00
Мужчына, які выпусьціў бэйсбольныя біты, на якіх разьмясьціў знак «Польшча ў змаганьні», аштрафаваны.

Раённы суд у Шчэціне пакараў Рафала П. штрафам за абразу знаку «Польшча ў змаганьні». Мужчына выпусьціў бэйсбольныя біты, на якіх разьмясьціў знак «Польшча ў змаганьні». Здымкі гэтых прадметаў былі выкладзеныя ў інтэрнэце.

Справа абурыла паўстанцаў. Суд вырашыў, што Рафал П. парушыў закон, абразіўшы знак, які ахоўваецца законам. Мужчыну таксама абвінавацілі ў наяўнасьці белай зброі, якую імітавалі бэйсбольныя біты. Яго аштрафавалі на 1000 тысячу злотых (250 дал.)

У судзе адзначылі, што кожны грамадзянін мае права абараняць знак, які зьяўляецца сымбалем змаганьня польскага народу з гітлераўскім акупантам.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт