Logo Polskiego Radia
Print

Кракаўскія актывісты дамагаюцца забароны на вугальнае ацяпленьне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.11.2016 18:05
10 тысяч чалавек падпісалі пэтыцыю наконт прыняцьця закону аб барацьбе са смогам у Малапольскім ваяводзтве.
Photo: www.Krakowskialarmsmogowy.pl

10 тысяч чалавек падпісалі пэтыцыю наконт прыняцьця законаў аб барацьбе са смогам у Малапольскім ваяводзтве на поўдні Польшчы. Подпісы тры тыдні зьбіралі актывісты арганізацыі «Кракаўскі СОС супраць смогу» (Krakowski Alarm Smogowy). Старшыня арганізацыі Анджэй Гула кажа, што пэтыцыя накіраваная ўладам ваяводзтва, якія будуць вырашаць пытаньне аб прыняцьці рэзалюцыі супраць забруджваньня паветра.

Рэзалюцыя прадугледжвае, сярод іншага, забарону на выкарыстаньне вугальных печаў старога тыпу ў новых будынках і дазвол на выкарыстаньне катлоў толькі самага апошняга пакаленьня.

"Правілы неабходныя для абароны здароўя жыхароў", – кажа Войцех Козак, спэцыяліст па ахове чысьціні паветра ў Малапольскім ваяводзтве.

Паводле дасьледаваньня арганізацыі «Кракаўскі СОС супраць смогу» 72 працэнты дамоў у Малапольскім ваяводзтве абаграваюцца вугальнымі катламі, і толькі 18 адсоткаў - катламі на газ.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт