Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Варшаве можна бясплатна езьдзіць грамадзкім транспартам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.12.2016 12:23
Такое рашэньне прынятае па прычыне высокага ўзроўню забруджанасьці паветра.
pixabay.com/Public Domain CC0

Квіткі ня трэба купляць ва ўсіх відах транспарту: аўтобусах, трамваях, мэтро й электрычках.

Гарадзкія ўлады заахвочваюць кіроўцаў ня езьдзіць сёньня аўтамабілямі. Дрэнная сытуацыя з якасьцю паветра зьвязаная з нізкай тэмпэратурай, то бок большымі выкідамі, зьвязанымі з абаграваньнем дамоў, а таксама з адсутнасьцю ветра.

Гарадзкія ўлады просяць жыхароў не паліць у камінах і знаходзіцца на вуліцы як мага менш, асабліва ва ўсходніх раёнах Варшавы. Ня выключана, што бясплатна гарадзкім транспартам можна будзе карыстацца таксама ў наступныя дні. У сваю чаргу ў сеціве можна праверыць стан якасьці паветра.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт