Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер Польшчы павіншавала палякаў з надыходзячымі Калядамі (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.12.2016 11:03
«Ражджаство Хрыстова – гэта час, калі мы можам адпачыць ад мітусьні й засяродзіцца на тым, што найважнейшае».
youtube.com/screen

Прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла павіншавала палякаў з надыходзячымі Калядамі.

«Ражджаство Хрыстова – гэта час, калі мы можам адпачыць ад мітусьні й засяродзіцца на тым, што найважнейшае», – зазначыла ў прамове кіраўнік Кабінэту міністраў Польшчы.

Бэата Шыдла сказала, што ў сьвяточны час чалавек павінен думаць пра тое, каб станавіцца лепшым, і каб сьвет вакол яго таксама станавіўся лепшым. «Паважаныя суайчыньнікі! Няхай гэта сьвяточны пэрыяд напоўніцца радасьцю, верай, усьмешкамі і ўзаемнай дабрынёй», – пажадала прэм’ер.

Свой выступ кіраўнік польскага ўраду запісала ў таварыстве дзяцей з аднаго зь дзіцячых дамоў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт