Logo Polskiego Radia
Print

Больш за 60% палякаў пагаджаюцца на атамную электрастанцыю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.01.2017 14:57
Ідэя будовы атамнай электрастанцыі ў Польшчы карыстаецца ўсё большай грамадзкай падтрымкай.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

Паводле апытаньня, праведзенага для Міністэрства энэргіі, 61% апытаных хоча будовы атамнай электрастанцыі. Гэта самы высокі вынік у гісторыі дасьледаваньня, якое праводзіцца рэгулярна з 2012 году.

У параўнаньні з 2015 годам працэнт прыхільнікаў будовы атамнай электрастанцыі вырас на 10 працэнтных пунктаў. Сярод праціўнікаў будовы АЭС 16% кажуць «рашуча не», а 18% «хутчэй не».

Увагі заслугоўвае факт, што 48% апытаных згадзілася б на будову АЭС у месцы свайго пражываньня. Рашучая большасьць апытаных (68%) пагаджаецца з перакананьнем, што ядзерная электрастанцыя зьяўляецца добрым спосабам на павелічэньне энэргетычнай бясьпекі Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт