Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт узнагародзіў палітыка, які змагаўся за легалізацыю канабіоідаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.01.2017 16:48
Анджэй Дуда ўзнагародзіў пасьмяротна Томаша Каліту ордэнам за «працу на карысьць грамадзтва».

У Варшаве прайшло пахаваньне палітыка, былога дэпутата Сэйму Польшчы й прэс-сакратара Саюзу левых дэмакратычных сіл Томаша Каліты. Ён памёр 16 студзеня ва ўзросьце 37 гадоў у выніку анкалягічнага захворваньня. На пахаваньні прысутнічаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, які пасьмяротна ўзнагародзіў Каліту Кавалерскім крыжам Ордэну адраджэньня Польшчы – адной з важнейшых польскіх грамадзянскіх узнагарод. Томаш Каліта ўзнагароджаны за «працу на карысьць грамадзтва».

У канцы мая 2016 года палітыку быў пастаўлены дыягназ: мульціформная гліабластома. Гэта найбольш частая й агрэсіўная пухліна галаўнога мозгу. Летам таго ж году Томаш Каліта перанёс апэрацыю.

Адразу ж пасьля дыягназу ён уключыўся ў кампанію па легалізацыі мэдычнай марыхуаны й прэпаратаў на яе базе, якія, паводле апошніх дасьледаваньняў, пасьпяхова лечаць шэраг хвароб, у тым ліку анкалягічных, і зьяўляюцца добрымі анальгетыкамі. Каліта напісаў праект закону, датычнага канабіодных лекаў, які аднак Сэймам прыняты ня быў.

Ён таксама сустрэўся з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудай з мэтай азнаёміць галаву дзяржавы з карысьцю для хворых, якую дае выкарыстаньне канабіоідаў у лячэньні некаторых хвароб.

вс

фота: PAP/Jacek Turczyk

Чырвоная
Чырвоная ружа - сымбаль сацыл-дэмакратаў
Жонка
Жонка памерлага палітыка Анна Каліта й прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда
Анна
Анна Каліта й Анджэй Дуда
Прэзыдэнт
Прэзыдэнт і маці Томаша Каліты
/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт