Logo Polskiego Radia
Print

Польскія ўлады не падтрымаюць Дональда Туска на пасадзе старшыні ЭР

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.01.2017 12:09
2,5 гады паўнамоцтваў Дональда Туска на пасадзе кіраўніка Эўрапейскай рады заканчваюцца ў канцы траўня.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Польскія ўлады не падтрымаюць кандыдатуру Дональда Туска на пасаду старшыні Эўрапейскай рады на другі тэрмін паўнамоцтваў. Пра гэта заявіў старшыня кіроўнай партыі Польшчы «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі.

Палітык падкрэсьліў, што трэба падтрымліваць палякаў у міжнародных установах, але не любой цаной. Паводле Яраслава Качыньскага, Дональд Туск адказвае за надзвычай шкодныя для Польшчы законы, напрыклад, ідэю караць дзяржавы, якія не прымаюць уцекачоў. «Мы такую асобу падтрымаць ня можам», – гаворыць Яраслаў Качыньскі.

2,5 гады паўнамоцтваў Дональда Туска на пасадзе кіраўніка Эўрапейскай рады заканчваюцца ў канцы траўня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт