Logo Polskiego Radia
Print

У Беластоку старэйшыя асобы атрымалі «скрынкі жыцьця»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.01.2017 16:54
У плястыкавай скрынцы, якую трэба захоўваць у лядоўні, зьмяшчаюць інфармацыю, неабходную для ратаваньня жыцьця.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

4 тысячы гэтак званых скрынак жыцьця, у якіх знаходзіцца інфармацыя пра пройдзеныя хваробы, прыйманыя лекі, падрыхтавалі ўлады ў Беластоку для старэйшых і самотных асоб. Гэта спросьціць працу лекарам хуткай дапамогі ў выпадку небясьпекі для жыцьця.

Плястыкавая скрынка мае невялікія памеры і пазначаная налепкай «скрынка жыцьця». Яе трэба захоўваць у лядоўні, на якой вешаецца магніт з такім жа самым знакам. Дзякуючы гэтаму мэдыкі будуць ведаць, што ў лядоўні можна знайсьці важную для здароўя пацыента інфармацыю.

У скрынцы знаходзіцца блянк, які кожны можа запоўніць. Там зьмяшчаецца ўся неабходная інфармацыя – пра пройдзеныя хваробы, прыйманыя лекі, алергію, патрэбныя нумары тэлефону да родных ці знаёмых.

Самыя пэнсіянэры падкрэсьліваюць, што гэта вельмі патрэбная ініцыятыва. Падобныя «скрынкі жыцьця» ёсьць у іншых гарадах, між іншым, у Лодзі і Познані.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт