Logo Polskiego Radia
Print

Захоплены ў Сырыі паляк вызвалены

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.01.2017 12:02
Да вызваленьня мужчыны прычыніліся захады чэскіх дыпляматаў.
Photo: pixabay.com

Паляк, які прапаў бязь вестак у Сырыі ў сьнежні 2015 году быў вызвалены й перададзены амбасадару Польшчы ў Лібане. Паводле Канцылярыі прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі, да яго вызваленьня прычыніліся захады чэскіх дыпляматаў.

Вызвалены паляк - гэта 54-гадовы Лешэк Панэк, які паходзіць з Уроцлава. У Сырыю ён, хутчэй за ўсё, накіраваўся навяртаць мусульманаў. Паводле паведамленьняў са жніўня мінулага году, паляк быў затрыманы сырыйскімі ўрадавымі войскамі ў раёне горада Хомс. Верагодна, тады ён быў паранены ў нагу. Паявіліся таксама паведамленьні пра тое, што ён быў прысуджаны да пакараньня сьмерцю за „сувязі з тэрарызмам”.

Лешэк Панек добра вядомы ва Ўроцлаве. Напрыклад, ён езьдзіў па вуліцах гораду залатым аўтамабілем і пры дапамозе мегафону аб'яўляў аб хуткім прыйсьці ядзернага апакаліпсісу.

Паводле інфармацыі, разьмешчанай на сайце Канцылярыі прэзыдэнта Чэхіі, паляк у здавальняючым фізычным і псыхічным стане. Ён быў перавезены з Сырыі ў Лібан і ўчора перададзены польскаму амбасадару.

Чэская Рэспубліка зьяўляецца адзіным прадстаўніком Эўразьвязу й NATO ў Дамаску й адзінай зь нешматлікіх краінаў, якія працягваюць дыпляматычныя кантакты з сырыйскімі ўладамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт