Logo Polskiego Radia
Print

Урад выпрацоўвае пазыцыю па забароне гандлю ў нядзелю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.01.2017 11:39
Пра гэта паведаміў міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска.
 polskieradio.pl

Міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska) паведаміла пра тое, што ўрад у хуткім часе прадставіць сваю пазыцыю па справе магчымага абмежаваньня гандлю ў нядзелю.

„Я не магу сёньня загарантаваць, што мы выкажамся за забарону гандлю ва ўсе нядзелі ў месяцы. Не магу таксама сказаць, што забарона будзе датычыць адной нядзелі ў месяцы. Мы будзем старацца знайсьці разумны кампраміс па гэтай справе”, - заявіла кіраўнічка Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі.

Эльжбета Рафальска таксама адзначыла, што да гэтага часу не вядомая адназначная пазыцыя віцэ-прэм’ера, міністра разьвіцьця й фінансаў Матэвуша Маравецкага (Mateusz Morawiecki). Яна дадала, што хоць віцэ-прэм’ер выказаўся за абмежаваньне гандлю ў надзелю, то не ўдакладніў у якой форме.

Законапраект па абмежаваньні гандлю ў нядзелю ў Сэйм перадаў Камітэт заканадаўчай ініцыятывы, у які ўвайшоў прафсаюз „Салідарнасьць”. Паводле законапраекту, забарона гандлю ў нядзелю й сьвяты распаўсюджвалася б на большасьць розьнічных гандлёвых кропак, у тым ліку на гіпэрмаркеты.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт