Logo Polskiego Radia
Print

Палякі сабралі рэкордны ўраджай яблык

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.02.2017 18:15
У выніку вырошчваньне гэтай садавіны стала стратным.
fot. Wikipedia/CC

У 2016 годзе ў Польшчы сабралі рэкордны ўраджай яблыкаў - 4 мільёны тон.

Гэта прывяло да нізкіх коштах на гэтую садавіны і да страт многіх вытворцаў. Так ацаніў мінулы год прафэсар Эбэргард Макошы.

У сэзоне 2015/2016 попыт на дэсэртныя яблыкі ў Польшчы склаў 1,8 мільёнаў тон, у тым ліку каля 1 мільёна тон пайшло на экспарт. Перапрацоўчая прамысловасьць перарабіла 2,2 мільёны тон (55 працэнтаў).

Прафэсар адзначае, што з апрацаваных 2,2 мільёнаў тон, прынамсі мільён тон - гэта былі дэсэртныя яблыкі добрай якасьці, сабекошт якіх складае 0,65 злотых/кг, тады як кошт скупу вагалася ад 0,2 - 0,4 злотых/кг.. Гэта азначае, што страты панесьлі многіх вытворцы яблыкаў.

Прафэсар зазначае, што летась стратнай была вытворчасьць каля 60 адсоткаў усіх яблыкаў. Толькі ў 30 адсоткаў яблыкаў вытворцы мелі невялікі прыбытак.

Апошні раз прыбытковай вырошчваньне яблыкаў было ўвосень 2015 года.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт