Logo Polskiego Radia
Print

Маладыя партугальцы атрымалі год турмы за надпіс на браме ў Аўшвіц-Біркэнаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.02.2017 11:54
Партугальцы, якія ў ліпені мінулага году прыехалі ў Польшчу на Сусьветныя дні моладзі, выразалі на дзьвюх цаглінах свае імёны.
Bild: wikipedia.org/domena publiczna

Суд у Асьвенцыме прыгаварыў дваіх маладых партугальцаў за пашкоджаньне гэтак званай «Брамы сьмерці» ў былым нацысцкім нямецкім канцлягеры Аўшвіц-Біркэнаў, празь якую праходзілі транспарты вязьняў. Двое сямнаццацігадовых хлапцоў атрымалі прысуд аднаго году пазбаўленьня волі, з адтэрміноўкай на два гады.

Партугальцы, якія ў ліпені мінулага году прыехалі ў Польшчу на Сусьветныя дні моладзі, выразалі на дзьвюх цаглінах «Брамы сьмерці» свае імёны.

Пасьля затрыманьня хлопцы добраахвотна хацелі паддацца пакараньню. Пракуроры не пагадзіліся й накіравалі абвінавачаньне ў суд, які сёньня вырашыў, што мела месца пашкоджаньне маёмасьці асаблівага значэньня для культуры. Акрамя аднаго году зьняволеньня, партугальцы патрапілі пад прэвэнтыўны нагляд куратара ды мусяць заплаціць кожны адну тысячу злотых ($250) на рахунак Музэя Аўшвіц.

Абаронца маладых партугальцаў вырашыў падаваць апэляцыю. Па словах адваката, кошт матэрыяльнай шкоды быў надта малы, і нельга казаць пра разбурэньне помніка.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт