Logo Polskiego Radia
Print

Польшча працягвае разьвіваць рачны флёт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.02.2017 17:32
Працы на Глівіцкім канале, па якім кліентам дастаўляецца вугаль, паглынуць больш за 116 млн эўра.
Гружаная вугалем баржа на Глівіцкім канале Гружаная вугалем баржа на Глівіцкім канале commons.wikimedia.org/Adam Dziura/CC BY-SA 2.5

Летам бягучага году пачнуцца працы па паглыбленьні Глівіцкага каналу. Дзякуючы гэтаму вугаль з шахтаў Сілезіі будзе дастаўляцца на баржах на цеплаэлектрастанцыю ў горад Аполе, які ляжыць на рацэ Одра. Гружаныя вугалем баржы пачнуць дастаўляць фрахт у Аполе праз два гады, паведамляе Міністэрства марской гаспадаркі й рачнога флёту Польшчы.

У бюджэце створаны фінансавы рэзэрв на паглыбленьне Глівіцкага каналу. Паводле падлікаў, працы паглынуць 500 млн злотых (больш за 116 млн эўра).

Глівіцкі канал, працягласьць якога складае 40 км, спалучае раку Одру з горадам Глівіцэ, які зьяўляецца адным з цэнтраў польскай вугальнай прамысловасьці і ўвогуле прамысловасьці ў цэлым. Канал быў пабудаваны ў 1935-1939 гадах.

Гэта чарговы праект па разьвіцьці рачнога флёту ў Польшчы. Як паведамлялася, 1 лютага ў Варшаве быў падпісаны міжнародны дакумэнт аб разьвіцьці воднага шляху Дунай-Эльба-Одра.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт