Logo Polskiego Radia
Print

«Даму з гарнастаем» выставяць у Нацыянальным музэі ў Кракаве

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.02.2017 15:21
Убачыць сусьветна вядомую карціну Леанарда да Вінчы наведвальнікі змогуць у Ноч Музэяў.
Foto: polskieradio.pl

Убачыць сусьветна вядомую карціну Леанарда да Вінчы наведвальнікі змогуць у галоўным будынку ад 19 траўня, калі адбудзецца кракаўская Ноч Музэяў.

Доступ да экспанату будзе бясплатным. Для шэдэўра эпохі Рэнэсансу на другім паверсе комплексу падрыхтуюць адмысловае месца з электроннай сыгналізацыяй. Сачыць за бясьпекай у залі будуць прадстаўнікі ўласнай службы аховы.

«Дама з гарнастаем» (яе, па меркаваньні навукоўцаў, да Вінчы намаляваў каля 1490 году) лічыцца найкаштоўнейшым прадметам выяўленчага мастацтва, што знаходзіцца ва ўласнасьці польскай дзяржавы. Напрыканцы мінулага году ўлады набылі карціну разам з поўнай калекцыяй Фонду Князёў Чартарыйскіх. Сума зьдзелкі склала 100 мільёнаў эўра.

Зараз партрэт выстаўлены ў кракаўскім Каралеўскім замку на Вавэлі.

вс/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт