Logo Polskiego Radia
Print

На польскіх заправачных станцыях даражэе паліва

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.02.2017 14:05
Сытуацыя на сусьветным энэргетычным рынку ўсё ж дае надзею на зьмяншэньне цэн.
pixabay.com/Public Domain CC0

З дадзеных Польскай палаты паліва вынікае, што за апошні тыдзень, у залежнасьці ад віду паліва, сярэдні кошт літра вырас на 2-6 грошы.

Сама танна дызэльнае паліва можна купіць у Малапольскім ваяводзтве, самае дарагое – у Заходнепаморскім. Такая ж самая сытуацыя з бэнзінам. У сярэднім за літар бэнзіну Pb95 трэба заплаціць 4,75 зл., за літар дызэльнага паліва – 4,62 зл., а за літар газу – 2,22 зл.

Аналітыкі Польскай палаты паліва ацэньваюць, што ў сувязі з сытуацыяй на сусьветных энэргетычных рынках у бліжэйшым часе можна спадзявацца паніжэньня цэн на заправачных станцыях.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт