Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве прадаюць лялькі, пашытыя чачэнскімі ўцекачамі зь Берасьця

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.02.2017 15:02
Даход ад продажу будзе прызначаны на пакупку вопраткі, прадуктаў і лекаў для чачэнскіх дзяцей у Берасьце.
pixabay.com

У Варшаве прадаюць лялькі й сумкі, пашытыя чачэнскімі ўцекачамі, якія працяглы час застаюцца на берасьцейскім чыгуначным вакзале. Даход ад продажу будзе прызначаны на пакупку вопраткі, прадуктаў харчаваньня й лекаў для дзяцей.

У Берасьце ўжо амаль паўгоду сотні чачэнцаў чакаюць выезду ў суседнюю краіну. Пераважна гэта жанчыны з малымі дзецьмі. «Яны спрабуюць трапіць у Польшчу, уцякаючы ад перасьледу. Там ідзе "ціхая" вайна, а іх не ўпускаюць, хоць яны просяць міжнародную дапамогу», – гаворыць ініцыятарка акцыі Марына Гуля з Люблінскага цэнтру валанцёрства. Яна падкрэсьлівае, што чачэнцы, якімі яна займаецца, уцяклі ад насільля й перасьледу, ратуючы сябе й дзяцей.

Марына Гуля таксама ладзіць у Берасьці вакзальную школу для чачэнскіх дзяцей і асобную школу для іх маці. У справе яе падтрымліваюць іншыя валанцёры:
18 і 19 лютага падобны кірмаш будзе арганізаваны ў Катавіцах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт