Logo Polskiego Radia
Print

Парлямэнт прыняў законапраект аб пашыранай канфіскацыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.02.2017 16:06
Зьмены дазваляюць канфіскацыю маёмасьці, здабытай шляхам злачынства.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскі Сэйм прыняў законапраект аб пашыранай канфіскацыі.

Зьмены дазваляюць канфіскаваць маёмасьць, здабытую шляхам злачынства. Злачынца павінен будзе даказаць легальнасьць свайго багацьця за апошнія 5 гадоў. Закон пашырыў сьпіс злачынстваў, для якіх будзе дзейнічаць правіла пашыранай канфіскацыі.

Пашыраная канфіскацыя будзе прымяняцца ў дачыненьні да злачынстваў, якія караюцца больш як пяцьцю гадамі турмы. Ад страты маёмасьці ня будзе абараняць перадача яго камусьці іншаму. Суды будуць мець магчымасьць вырашаць пра канфіскацыю таксама ў адносінах да трэціх асоб, калі злачынца аддаў уласнасьць бясплатна або прадаў яе за суму значна ніжэй рынкавага кошту, калі яны ведалі або павінны былі ведаць, што мэта гэтых дзеяньняў – пазьбегнуць канфіскацыі.

Суд можа таксама пастанавіць аб канфіскацыі прадпрыемства, якое было разгледжана ў якасьці інструмэнта злачынства. Гаворка ідзе пра кампаніі, з дапамогай якіх зьдзяйсьняліся асабліва цяжкія эканамічныя злачынствы, напрыклад, адмываньне грошай.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт