Logo Polskiego Radia
Print

Палякі перакапаюць Балтыйскую касу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.02.2017 17:20
Закон, які спрашчае будаўніцтва воднага шляху, прыняў сёньня Сэйм.
Балтыйская каса й Балтыйскі заліўБалтыйская каса й Балтыйскі заліўcommons.wikimedia.org/Public Domain

Канал злучыць Вісьлінскі заліў і Гданьскі заліў.

У выніку перакапаньня Балтыйскай касы Эльблёнг (Elbląg) на Вісьлінскім заліве стане пятым польскім портам на Балтыйскім моры, у які цэлы год змогуць заплываць марскія судны, польскія ваенныя караблі й судны памежнай варты.

Інвэстыцыя павінна быць закончаная ў 2022 годзе, а яе кошт складзе 880 млн злотых ($220 млн).

У цяперашні час адзіны марскі шлях з Вісьлінскага заліву ў Гданьскі заліў вядзе праз Балтыйскі праліў, які належыць Расеі. Гэта азначае, што аб тым, ці дадзеная марская адзінка пройдзе праз праліў поўнасьцю, вырашаюць улады Расейскай Фэдэрацыі.

Канал праз Балтыйскую касу будзе паўтара кілямэтра даўжынёй. Інвэстыцыі многія гады чакаюць мясцовыя ўлады найбяднейшага ў Польшчы ваяводзтва Варміі і Мазур.

Супраць будаўніцтва выступаюць эколягі і жыхары марскога курорта Крыніца Морска, якія пабойваюцца, што мясцовасьць згубіць турыстаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт