Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ліквідуе наступствы ўраганных вятроў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.02.2017 15:46
За апошнія дні стыхія параніла 5 чалавек ды нанесла мільённыя шкоды.
Foto: PAP/Jacek Bednarczyk

Сыноптыкі абяцаюць паляпшэньне надвор’я ў бліжэйшыя дні.

Прагнозы паказваюць, што ў суботу над большай часткай тэрыторыі Польшчы будзе сонечна. Вецер, які за апошнія некалькі дзён паваліў тысячы дрэў і парваў лініі электраперадач, сьціх. Ад буйства стыхіі пацярпелі 5 чалавек. Ратаўнікі ды тэхнікі мусілі выяжджаць на акцыі 2350 разоў. Яны ліквідавалі заторы з паваленых дрэваў, аднаўлялі лініі электраперадач ды адпампоўвалі ваду з будынкаў.

Аднак Інстытут мэтэаралёгіі ды воднай гаспадаркі абвясьціў супраць павадковую трывогу ў сувязі з высокім узроўнем вады на рэках у Заходнепаморскім і Сьвентакшыскім ваяводзтвах, ў Памераніі, Варміі ды Мазурах, і на Мазоўшы.

Затапленьне пагражае будынкам і дарогам каля перапоўненых рэк. Найбольш сур'ёзная сытуацыя на Мазоўшы, дзе значна вырас ўзровень вады ў такіх рэках, як Піліца, Бзура і Буг.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт