Logo Polskiego Radia
Print

Польскі парлямэнт захоўвае сувязь зь беларускімі палякамі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.02.2017 12:56
Нагадаем, у мінулым годзе ў Беларусі пабывалі прадстаўнікі польскага ўраду і парлямэнту.

На гэтым тыдні Сэймавая камісія па сувязях з палякамі замежжа займалася пытаньнем Саюзу палякаў Беларусі. Беларускія палякі стараюцца захоўваць дыялёг зь беларускімі ўладамі, хаця саюз надалей афіцыйна не прызнаецца.
Старшыня Саюзу палякаў Анжаліка Борыс кажа, што кантакты з уладамі існуюць.

А. Борыс: Саюз палякаў заўсёды выступаў за дыялёг, але таксама заўсёды мы адкрыта казалі пра праблемы, якія зьвязаныя з адукацыяй, з падтасоўваньнем гістарычных фактаў. Нашу пазыцыю прадстаўлялі ня раз як палітычную дзейнасьць, але гэта была абарона польскіх каштоўнасьцяў, абарона польскай мовы. Неабходна будаваць кантакты на гістарычнай праўдзе. Нельга не згадаць, што нам у Беларусі дапамагае тэлебачаньне Белсат, якое цяпер мае фінансавыя праблемы. Беларускія ўлады заявілі, што ім Белсат не перашкаджае, што гэта польскі праект. Жыхарам Беларусі патрэбнае незалежнае тэлебачаньне.

Вырашэньнем праблем Саюзу палякаў Беларусі стараюцца займацца польскія ўлады. Нагадаем, у мінулым годзе ў Беларусі пабывалі прадстаўнікі польскага ўраду і парлямэнту.

IAR PR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт