Logo Polskiego Radia
Print

Польскія садоўнікі працуюць над новай разнавіднасьцю маліны

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.02.2017 14:25
Адна з мэтаў – абмежаваць выкарыстаньне хімічных рэчываў падчас вырошчваньня садавіны.
www.flickr.com

Садоўнікі з Экспэрымэнтальнага аддзяленьня Інстытуту садоўніцтва ў польскай мясцовасьці Бжэзна працуюць над вырошчваньнем новай разнавіднасьці маліны. Яна павінна быць больш устойлівая на хваробы ў польскіх умовах. Мэта – абмежаваць выкарыстаньне хімічных рэчываў падчас вырошчваньня садавіны, а таксама атрымаць маліны, якія будуць больш карысныя для здароўя.

Пад канец лютага будзе пасаджана насеньне новай разнавіднасьці, спачатку ў цяпліцы, а пазьней саджанцы перанясуць у адкрыты грунт. Летам, калі паявяцца плады, адмыслоўцы ацэняць іх смак і ўстойлівасьць на хваробы.

Адна з разнавіднасьцяў маліны, «Полька», якую раней выгадавалі садоўнікі інстытуту, заваявала ўжо папулярнасьць сярод плянтатараў, як у Польшчы, так і за мяжою. Кожны год прадаюць некалькі сотняў тысяч саджанцаў.

IAR PR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт