Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя разьбіла дзьве групы сутэнёраў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.02.2017 12:50
Агулам у двух групоўках прастытуцыяй займалася каля 50 жанчын.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Цэнтральнае сьледчае бюро паліцыі затрымала 10 чалавек, зьвязаных з дзейнасьцю публічных дамоў у Паморскім і Варміньска-Мазурскім ваяводзтвах. Чальцам двух злачынных груповак пагражае 5 гадоў турмы за дзейнасьць у арганізаванай злачыннай групе і сутэнёрства, а лідарам нават 10 гадоў.
Паліцыянты ольштынскага сьледчага бюро затрымалі чатыры асобы, якіх абвінавачваюць у сутэнёрстве і арэндзе кватэр, дзе прастытуткі прымалі кліентаў.

У Гданьску затрымалі шэсьць чалавек, які арганізавалі працу публічных дамоў. У злачыннай групе акрамя жанчын, якія займаліся прастытуцыяй, былі таксама ахоўнікі, якія прывозілі кліентаў, і тэлефаністкі.

Паліцыя правярае, ці сутэнёры не прымушалі жанчын займацца прастытуцыяй. У адной з кватэр знойдзена 200 мл наркатычнай субстанцыі, якая магла служыць прымусу да прастытуцыі. Таксама знойдзеныя тры гукавыя пісталеты, фальшывыя дакумэнты.

Групоўка з Вармінска-Мазурскага ваяводзтва на прастытуцыі зарабіла прынамсі 37 тысяч даляраў, з Паморскага ваяводзтва – больш за 60 тысяч даляраў. Вядома, што ў справу былі замешаныя нават 50 жанчын.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт