Logo Polskiego Radia
Print

Банкноты 50 і 100 злотых – найчасьцей падрабляюцца

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.03.2017 15:04
Калі казаць пра іншую валюту, то сярод лідараў банкноты наміналам 20 і 50 эўра.
pixabay.com/Public Domain CC0

Рапарт аб стане бясьпекі ў Польшчы з такой інфармацыяй апублікавала польскае Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

На аснове інфармацыі Галоўнага ўпраўленьня паліцыі можна сьцьвердзіць, як і ў папярэднія гады, што ў Польшчы функцыянуюць як польскія, так і замежныя арганізаваныя злачынныя групы, якія займаюцца вытворчасьцю і распаўсюдам фальшывых грошай, пераважна эўра», – сьцьвярджаецца ў рапарце.

Польшча таксама зьяўляецца транзытнай краінай для злачынных груп, якія перавозяць фальшывыя эўра ў іншыя краіны. У склад гэтых груп уваходзяць як палякі, так і асобы іншых нацыянальнасьцяў.

У Польшчу трапляюць фальшывыя банкноты эўра, якія прывозяць кур’еры, задача якіх ня толькі транспарт фальшывак і дастаўка іх дылерам, але таксама вываз прыбытку за мяжу. Польшча таксама зьяўляецца транзытнай краінай для перавозкі банкнотаў наміналам 500 эўра, якія ў Польшчу трапляюць з Турцыі і Кіпру.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт