Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ўзнагароджаныя "Чэскімі львамі"

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.03.2017 11:23
Акторка Міхаліна Альшаньска і кампазытар Міхал Лёрэнц атрымалі чэскі адпаведнік "Оскара".
Міхаліна Альшаньска. Кадр з фільма "Я Вольга Гепнарова"Міхаліна Альшаньска. Кадр з фільма "Я Вольга Гепнарова"

Акторка Міхаліна Альшаньска (Michalina Olszańska) была адзначана за ролю ў фільме «Я, Вольга Гепнарова». Гэты фільм расказвае сапраўдную гаротную гісторыю апошняй у Чэхіі жанчыны, прысуджанай да сьмяротнага пакараньня.

Польскі кампазытар Міхал Лёрэнц (Michał Lorenc) атрымаў статуэтку за музыку да фільма «Масарык», які дамінаваў на цырымоніі ўручэньня ўзнагарод у Празе. «Масарык» заваяваў 12 Чэшскіх львоў, у тым ліку за найлепшую кінакарціну. Фільм паказвае жыцьцё Яна Масарыка, дыплямата, сына першага прэзыдэнта Чэхаславакіі, праціўніка Мюнхенскага пагадненьня 1938 г.

Міхал Лёрэнц за музыку да «Масарыка» атрымаў ужо свой другі "Чэшскі леў". Некалькі гадоў таму, ён быў узнагароджаны за музыку для фільма «Забіць Сэкаля» (Je třeba zabít Sekala).

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт