Logo Polskiego Radia
Print

31 сакавіка ў Польшчы адбудзецца страйк настаўнікаў і супрацоўнікаў асьветы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.03.2017 16:07
«Сваім пратэстам мы будзем абараняць працоўныя месцы і ня будзем чакаць, што хтосьці нам ласкава гэтую працу дасьць».
pixabay.com/Public Domain CC0

Старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж (Sławomir Broniarz) тлумачыць, што гэта страйк у абарону правоў працаўніка. «Сваім пратэстам мы будзем абараняць працоўныя месцы і ня будзем чакаць, што хтосьці нам ласкава гэтую працу дасьць».

Саюз польскіх настаўнікаў хоча павышэньня зарплаты на 10 адсоткаў, а таксама гарантыяў, што да 2022 года ў школах ня будзе звальненьняў, і што да гэтага часу ніякаму настаўніку ня зьменяць умоваў працы на горшыя. Страйк працягнецца цэлы дзень, і гэта ня ёсьць папяраджальны пратэст. «Тыя настаўнікі, якія выбяруць актыўную падтрымку забастоўкі будуць прысутнічаць у школе, але ня будуць праводзіцца ніякія заняткі», – заявіў Славамір Броняж. «Тым ня менш, калі дзіця прыдзе ў школу, дырэктар школы абавязаны забясьпечыць догляд вучня», – адзначыў лідэр Саюзу польскіх настаўнікаў.

Рашэньне аб страйку было прынятае ў выніку рэфэрэндуму. Апошнія страйкі настаўнікаў адбыліся ў траўні 2007 і 2008 году.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт