Logo Polskiego Radia
Print

Рамонт на чыгуначнай лініі Беласток – Чаромха

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.03.2017 15:27
Завяршэньне рамонтных прац заплянаванае на канец лістапада.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Зь нядзелі, 12 сакавіка, чарговыя цяжкасьці чакаюць пасажыраў падляскіх чыгуначных ліній. Неўзабаве пачынаецца рамонт на трасе Беласток – Чаромха. У сувязі з гэтым з 12 сакавіка мяняецца расклад руху на гэтай трасе.

Дадаткова замест цягнікоў зь Беластока ў Бельск Падляскі паедуць аўтобусы, якія забясьпечыць беластоцкае аддзяленьне чыгуначнай кампаніі POLREGIO, кажа яе дырэктар Ярaслаў Глязэр.

„На першым этапе на адрэзку ад Беластока да Бельска будуць курсаваць аўтобусы ў якасьці замены, а далей — цягнікі. А другім этапе — наадварот: зь Беластока будзем езьдзіць цягнікамі, а потым аўтобусамі”, - паясьніў Ярaслаў Глязэр.

Ён дадаў, што час паездкі зь Беластока ў Чаромху падоўжыцца на 2 гадзіны і 30 хвілін. Завяршэньне рамонту заплянаванае на кастрычнік. Пасьля рамонту цягнікі будуць езьдзіць з хуткасьцю 80 км/г. Зь Беластока ў Бельск Падляскі даедзем у паў гадзіны, а далей, у Чаромху, крыху больш за гадзіну. Завяршэньне рамонтных прац заплянаванае на канец лістапада.

racyja.com/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт