Logo Polskiego Radia
Print

Польская электрастанцыя прададзеная за больш чым 300 млн эўра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.03.2017 16:41
Група Enea купіла пятага па велічыні вытворцу электраэнэргіі ў Польшчы.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

За амаль 1 млрд 300 млн злотых (больш за 300 млн эўра) Група Enea купіла ад францускай кампаніі Engi International электрастанцыю „Паланец” (Połaniec), то бок пятага па велічыні вытворцу электраэнэргіі ў Польшчы.

Электрастанцыя „Паланец” складаецца з васьмі энэргаблёкаў магутнасьцю ў 1,9 ГВт. Гэта адна з малодшых сыстэмных электрастанцыяў у Польшчы й найбуйнейшы гэткага віду аб’ект у паўднёва-ўсходняй частцы краіны.

Генэральны дырэктар кампаніі Enea Міраслаў Кавалік (Mirosław Kowalik) сказаў, што набыцьцё электрастанцыі „Паланец” - гэта частка стратэгіі групы.

Нагадаем, Група Enea – адзін зь лідараў польскага рынку электраэнэргіі. Яна пастаўляе электраэнэргію 2,5 мільёна кліентаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт