Logo Polskiego Radia
Print

Яраслаў Качыньскі сустрэнецца з Тэрэзай Мэй

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.03.2017 17:02
Сярод тэм будуць будучыя перамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ.
PAP/EPA/WILL OLIVER

Як інфармуе прэс-служба брытанскай прэм’ер-міністар, сярод тэм, якія будуць закранацца падчас сустрэчы, будуць будучыя перамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ, двухбаковыя стасункі паміж краінамі, а таксама пытаньні эўрапейскай бясьпекі і супрацы ў рамках NATO.

Паводле прадстаўніка партыі «Права і справядлівасьць» Рышарда Чарнэцкага, сустрэча Яраслава Качыньскага і Тэрэзы Мэй будзе сустрэчай лідараў дзьвюх партый. «Натуральным зьяўляецца тое, што лідары ўрадавых партый дзьвюх вялікіх эўрапейскіх краін паміж сабой размаўляюць, асабліва напярэдадні саміту ў Рыме ды ў сытуацыі, калі ў Вялікабрытаніі жыве мільён палякаў, якім патрэбная падтрымка і абарона іх сацыяльных правоў», – адзначыў Рышард Чарнэцкі.

У сваю чаргу апазыцыя перакананая, што ў такім важнымі моманце, калі пачынаецца дыскусія пра брэксіт, на размовы з Тэрэзай Мэй павінна ехаць прэм’ер-міністар ці прэзыдэнт.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт